Улады хочуць набыць расійскія вагоны для мінскага метро

Улады хочуць набыць расійскія вагоны для мінскага метро

Улады хочуць набыць расійскія вагоны для мінскага метро / t.me/minskoemetro

Мінск і прадстаўнікі расійскага прадпрыемства "Трансмашхолдынг" абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне паставак рухомага саставу для сталічнага метрапалітэна, паведамляе "Мінск-Навіны".

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў заявіў, што вядзецца будаўніцтва трох новых станцый Зялёналужскай лініі, якое плануецца завяршыць цягам бліжэйшых двух гадоў. Менавіта для гэтых мэтаў Мінску спатрэбіцца дадатковы рухомы састаў.

Паводле слоў дырэктара "Мінскага метрапалітэна", да канца 2025 года чакаецца пастаўка 20 расійскіх вагонаў: два саставы — у лістападзе і яшчэ два — у снежні. Таксама прапрацоўваецца пытанне далейшых закупак для трэцяй лініі, а таксама для кальцавой веткі, якая цяпер знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.