На непаўналетнюю дзяўчыну пачалі сёмую крымінальную справу
Антырэкорд сярод малалетніх злачынцаў паставіла навучэнка сельскагаспадарчага каледжа ў Лунінцы.
Як піша рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", апошнюю "крыміналку" на яе пачалі за крадзеж у вёсцы Язвінкі. Дзяўчына літаральна разула сваю сяброўку, якая запрасіла юную зладзейку пераначаваць у дом бацькоў. На раніцу гаспадарка не ўбачыла ні сяброўкі, ні сваіх "балетак". Зніклі таксама навушнікі, флэш-карта і 50 тысяч рублёў.
Зараз падазраваная хаваецца. Праваахоўнікі вырашаюць, ці варта будзе ўзяць яе пад варту.
За ранейшыя злачынствы дзяўчыну каралі абмежаваннем вольнага часу, але потым яна трапляла пад амністыю. Апошнім разам яна скрала пасцельную бялізну з дома хлопца, у якога начавала.
Фота — vse-o-sochi.ru