На "Нафтане" затрымалі інжынера-канструктара Аляксандра Балонкіна
На наваполацкім "Нафтане" працягваюцца затрыманні. Праваабаронцы "Вясны" пішуць, што затрыманы інжынер-канструктар Аляксандр Балонкін.
Гэта адбылося 27 верасня прыкладна ў 13:00 пасля ператрусу на працоўным месцы. Балонкін — намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ "Нафтан".
Некалькі дзён таму супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кіраўніцы арганізацыі БНП на "Нафтане" Вольгі Брыцікавай.