На мяжы Беларусі і Украіны з'явіліся антыядзерныя білборды
Білборд на мяжы Беларусі і Украіны / Вільна Беларусь
Да гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС на мяжы Беларусі з Украінай з'явіліся антыядзерныя білборды. Іх паставілі на закрытых сёння пунктах пропуску паміж Жытомірскай вобласцю Украіны і Гомельскай вобласцю Беларусі.
"Сацыяльная рэклама" заклікае не дапусціць новай трагедыі, якую атаясамлівае расійскі "Арэшнік". Пра гэта піша "Вільна Беларусь".
"Тады нас не папярэджвалі. Сёння мы папярэджваем самі сябе".