Ізраіль нанёс удар па Іране

Наступствы ізраільскай атакі

Наступствы ізраільскай атакі / AP

Ізраіль нанёс удар па Іране. Паведамляецца пра смерць аднаго з галоўных военачальнікаў ісламскай рэспублікі.

Паводле ізраільскіх уладаў, гэта быў “прэвентыўны ўдар па ядзернай праграме Ірана і ваенных аб’ектах”. Атака адбылася ў ноч на пятніцу і закранула, у тым ліку, сталіцу Тэгеран.

Іранскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў выніку загінуў генерал Хасэйн Саламі — кіраўнік Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. Таксама загінулі два навукоўцы-ядзершчыкі.

"Мэта аперацыі — нанесці шкоду ядзернай інфраструктуры Ірана, яго фабрыкам балістычных ракет і ваенным магчымасцям", — заявіў прэм’ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля ажыццявілі пяць серый нападаў па Іране, паведаміў ваенны чыноўнік выданню The Times of Israel. Агулам былі нанесеныя сотні ўдараў.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё паведаміў, што Ізраіль распачаў "аднабаковыя дзеянні супраць Ірана". Таксама ён адзначыў, што ізраільскія ўлады апавясцілі Вашынгтон, што лічаць гэтыя ўдары неабходнымі для самаабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.