На МТЗ зноў быў пажар
Ратавальнікі другі дзень запар на МТЗ / t.me/mchs112by/
На Мінскім трактарным заводзе зноў быў пажар. На гэты раз узгаранне адбылося ў механічным цэху.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у аднапавярховым цагляным будынку загарэліся электрарухавік каларыфера і адклады ў паветраводзе цеплавой заслоны ўязной брамы.
Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. Спецыялісты высвятляюць прычыну ўзгарання.
Напярэдадні пажар ліквідавалі ў сталеліцейным цэху МТЗ.
t.me/mchs112by/