На МКАД аварыя з удзелам Audi і грузавіка, загінуў кіроўца (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 16 чэрвеня.
Раніцай 16 чэрвеня на ўнутраным коле 27-га кіламетра Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылася аўтааварыя. Аўтамабіль Audi 100 сутыкнуўся з грузавіком дарожнай службы. У выніку легкавік перакуліўся і спыніўся на абочыне.
Прэс-служба МНС адзначае, што 24-гадовы кіроўца Audi загінуў. Яго цела ратавальнікі даставалі з салона з дапамогай спецінструмента.
Sputnik дадае, што грузавік МАЗ быў абазначаны адпаведным чынам. Сведкі кажуць, што кіроўца легкавіка ехаў са значным перавышэннем хуткаснага рэжыму. Да таго ж, здзяйсняў рэзкія манеўры. 23-гадовы пасажыр Audi атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, яго шпіталізавалі.
Фота: МНС