На міжнародную Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы адправілі старшыню КДБ

На міжнародную Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы адправілі старшыню КДБ

На міжнародную Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы адправілі старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка. Раней стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка вырашыў адмовіцца ад удзелу ў мерапрыемстве. Прэс-служба МЗС нашай краіны інфармуе, што ён планаваў паехаць у Мюнхен і візіт рыхтаваўся, аднак быў адменены з-за неабходнасці правесці перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы. На канферэнцыі 16 лютага Лукашэнка мусіў паўдзельнічаць у панельнай дыскусіі на тэму "Дачыненні Усход — Захад" (разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і іншымі).

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы пройдзе 15-17 лютага. Беларусь на ёй прадставіць не толькі Вакульчык, але і беларускі пасол у Германіі Дзяніс Сідарэнка.