На мінскага таксіста напаў 17-гадовы расіянін з нажом (фота)
Здарэнне адбылося ў ноч з 16 на 17 траўня. Падазраванага затрымалі.
Як паведамляе БелаПАН, уначы ў сталічную міліцыю затэлефанаваў кіроўца таксі і заявіў, што на яго на праспекце Незалежнасці напаў невядомы, якога ён падвозіў на аўтамашыне "Мазда". Пагражаючы нажом, нападнік спрабаваў завалодаць маёмасцю кіроўцы. Аднак той не разгубіўся і стаў супраціўляцца. Тады нападнік ударыў яго нажом у плячо і збег.
Юнака затрымалі праз 20 хвілінаў пасля звароту пацярпелага.


Фота — guvd.gov.by