На Мінск зноў абрынулася трапічная залева
Вуліца Гашкевіча ў Мінску 15 ліпеня 2025 года / Onliner
У абед 15 ліпеня на Мінск зноў абрынулася магутная залева. У розных раёнах сталіцы фіксуюцца шматлікія падтапленні.
Залева парушыла працу грамадсткага транспарту ў Мінску. "Мінсктранс" паведамляе пра затрымкі ў руху аўтобусаў, трамваяў і тралейбусаў на вуліцах Асаналіева, Кабушкіна, Казінца, Кіжаватава, Свярдлова, Якуба Коласа, партызанскім праспекце і праспекце Ракасоўскага, скрыжаваннях Пляханава-Якубава, Батанічная-Казлова ды інш.
Залева ў Мінску / БЕЛТА