На месцы падзення дрона ў Мінску сілавікі затрымліваюць людзей

Сілавікі, архіўнае фота

Сілавікі, архіўнае фота / Еўрарадыё

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча, 72. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць сілавікоў, якія затрымліваюць мінакоў і жыхароў раёну.

Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю пра інцыдэнт у незалежныя СМІ.

Як паведамлялася раней, уначы ў двары дома 72 па вуліцы Матусевіча разбіўся беспілотнік. Першымі пра здарэнне паведамілі недзяржаўныя СМІ са спасылкай на відавочцаў. Пазней Мінабароны пацвердзіла крушэнне дрона і заявіла, што ён быў збіты сродкамі РЭБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.