На Мазырскім НПЗ здарыўся пажар
Мазырскі НПЗ / БЕЛТА
МНС паведамляе аб пажары на тэрыторыі Мазырскага НПЗ. У ведамстве гавораць, што падраздзяленні ратавальнікаў "працавалі па паведамленні аб узгаранні на тэрыторыі ААТ "Мазырскі НПЗ" у горадзе Мазыры-11 Гомельскай вобласці".
Па папярэдняй інфармацыі ёсць пацярпелы. Але ўсе падрабязнасці — аб магчымай прычыне пажару, лакалізацыі і плошчы ўзгарання — у МНС паабяцалі паведаміць пазней. Нагадаем, сёлета на Мазырскім НПЗ ужо некалькі разоў здараліся пажары: у студзені двойчы гарэла новая ўстаноўка гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў.