На матч БАТЭ — "Слован" прададзеныя ўсе білеты
У продаж патрапілі 12700 квіткоў на матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. На "Барысаў-Арэне" чакаецца аншлаг.
Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, былі выкупленыя і тыя білеты, якія былі папярэдне забраніраваныя і ў выніку незапатрабаваныя Саюзам еўрапейскіх футбольных асацыяцый.
Матч БАТЭ – “Слован” (Браціслава) пройдзе на “Барысаў-Арэне” ў аўторак, 26 жніўня. Пачатак у 21.45, трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 2”. Пераможца па суме дзвюх сустрэч трапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Той, хто прайграе, працягне еўракубкавую восень ў Лізе Еўропы. Нагадаем, у гасцях барысаўчане згулялі ўнічыю 1:1.
Пасля матча БАТЭ — "Слован" на Мінск пойдзе дадатковая электрычка

БАТЭ — “Слован”: Букмекеры аднагалосна аддаюць перавагу барысаўчанам
Фота — ФК БАТЭ і ria.ru