На Магілёўшчыне жанчына спаліла трох мужчын разам з домам

Злачынства адбылося 20 кастрычніка 2013 года, аднак крымінальную справу праваахоўнікі пачалі толькі 2 красавіка, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.



44-гадовая жыхарка вёскі Вялікае Міхайлава Шклоўшчыны падпаліла жылы дом у вёсцы Латва. Гэта адбылося пасля сумеснага распіцця спіртных напояў з кампаніяй мужчын.



У выніку пажару згарэў дом. У ім знаходзіліся 41-гадовы гаспадар, яго 50-гадовы брат і 29-гадовы госць. Жанчыну затрымалі. За забойства з асаблівай жорсткасцю ёй пагражае да 25 гадоў турмы або пажыццёвае зняволенне.



Фота — fotofront.ru