На Магілёўшчыне легкавік трапіў пад лесавоз, загінулі два чалавекі

Уначы 11 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Круглае ў Магілёўскай вобласці легкавы аўтамабіль "Міцубісі" сутыкнуўся з лесавозам, які стаяў на абочыне. У выніку загінулі два чалавекі — 27-гадовы кіроўца легкавіка і 28-гадовы пасажыр. Усе яны мясцовыя жыхары.

Як адзначае прэс-служба МНС, 28-гадовы кіроўца лесавоза (грузавога аўтамабіля "Сканія"), жыхар Клецка, не пацярпеў. ДАІ праводзіць расследаванне дарожна-транспартнага здарэння.

Фота: МНС