На Магілёўшчыне бацька зарэзаў дачку
Забойства адбылося 21 ліпеня ў вёсцы Пачопы Краснапольскага раёна.
51-гадовы мужчына падчас сваркі са сваёй 20-гадовай дачкой ударыў яе нажом. Ад атрыманага ранення беспрацоўная жыхарка Краснаполля загінула.
Вяскоўца затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу. Мужчыну пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.
Фота — bryansktoday.ru