На Камароўцы з’явіліся беларускія клубніцы, у два разы даражэйшыя за грэчаскія
Ягада з кіслінкай / Скриншот видео
На Камароўскім рынку з’явіліся першыя беларускія клубніцы ад фермераў па цане 35–45 рублёў за кілаграм.
Нагадаем, што грэчаскія клубніцы на Камароўцы 2 траўня прадаваліся па 15 рублёў за кілаграм. А ў крамах ягады з гадавальнікаў ААТ “Дарорс” можна было набыць за 55 рублёў.
Раней Еўрарадыё параўноўвала кошты на клубніцы ў Беларусі і Польшчы.