На гомельскіх чыгуначніках выпрабавалі беларускую вакцыну ад кавіду
Вакцына ад кавіду / t.me/gomelrw
Гомельскія чыгуначнікі паўдзельнічалі ў клінічных даследаваннях першай беларускай вакцыны для прафілактыкі COVID-19. Пра гэта паведамляе тг-канал Гомельскай чыгункі.
Паведамляецца, што вакцына і ў дозе 0,5 мл, і ў дозе 1 мл дазваляе сфарміраваць дастаткова добры імунны адказ пры бустар-вакцынацыі.
Рэктар Гомельскага медуніверсітэта, прафесар Ігар Стома выказаўся пра вакцыну так: "Гэта ў цэлым поспех айчыннай навукі і нашай медыцыны. Вышэйшы пілатаж у сучаснай фармакалогіі".