На Гомельшчыне затрымалі кантрабанду з Расіі — тэлевізары і гарэлку

Кантрабанду з Расіі затрымалі беларускія праваахоўнікі каля вёскі Грамыка Веткаўскага раёна. Яны спынілі грузавы мікрааўтобус "Mercedes", які належыць жыхару горада Клінцы Бранскай вобласці. Кіраваў ім 38-гадовы мінчук. Дакументаў на груз — 34 тэлевізары — ён не меў, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.

У Калінкавіцкім раёне міліцыянеры затрымалі беспрацоўнага з Мазыра, які перавозіў на аўтамабільным транспарце амаль 1000 літраў кантрабанднай гарэлкі расійскай вытворчасці на суму 120 мільёнаў рублёў, 400 літраў спіртаўтрымліваючай прадукцыі на 80 млн рублёў. На гэты тавар накладзены арышт. Парушальніку пагражае штраф — да 30 млн рублёў.

Фота — ria.ru