На Філіпінах зноў прачнуўся вулкан Канлаон
8 красавіка адбылося вывяржэнне вулкана / Кадр з відэа
На Філіпінах зноў прачнуўся вулкан Канлаон. 8 красавіка адбылося яго вывяржэнне. Ён выкінуў слуп попелу на вышыню каля чатырох тысяч метраў.
Застаецца павышаная рызыка ўзнікнення лававых патокаў.
Эвакуацыя мясцовых жыхароў не праводзілася, паколькі іх вывезлі яшчэ ў канцы мінулага года, калі адбылося папярэдняе вывяржэнне вулкана. Гэта сотні сем'яў: частка людзей жыве ў сваякоў, іншыя — у эвакуацыйных цэнтрах, піша pna.gov.ph.