На "Дажынках" у Ганцавічах дзяцей абсыпалі цукеркамі з камбайна
Цукеркі сыплюцца на дзяцей з камбайна / Брэсцкі аблвыканкам
На "Дажынках" у Ганцавічах дзяцей абсыпалі цукеркамі з камбайна. "У нашых камбайнах не толькі збожжа!" — падпісаў гэтыя дзіўныя кадры Брэсцкі аблвыканкам.
Гісторыя нагадала многім выпадак, які адбыўся ў расійскім горадзе Набярэжныя Чалны. У жніўні 2015 года там спяклі гіганцкую шарлотку, а прысутных вакол людзей ёю кармілі з рыдлёвак.