На чыгуначнай станцыі пад Мюнхенам адбылася страляніна
На чыгуначнай станцыі Унтэрфёрынг каля Мюнхена невядомы адкрыў страляніну. Некалькі чалавек атрымалі раненні, у тым ліку паліцыянтка, перадае Бі-Бі-Сі. Раненні паліцыянткі ацэньваюцца як цяжкія. Нямецкія СМІ інфармуюць, што ў яе чэрапна-мазгавыя траўмы. Яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі ад рыкашэту куляў.
Паліцыя паведамляе пра затрыманне аднаго чалавека. Месца здарэння зараз ачэпленае.
Нямецкія СМІ выказваюць меркаванне, што інцыдэнт можа насіць не тэрарыстычны, а крымінальны характар.
Паводле інфармацыі паліцыі, ніякай небяспекі для людзей ужо няма.