На час саміту NATO жыхарам Вільні рэкамендуюць пакінуць горад
Вільня / delfi.lt
На час саміту NATO жыхарам Вільні рэкамендуюць планаваць адпачынак і пакінуць горад. Мяркуецца, што рух у цэнтры літоўскай сталіцы і на яе асноўных вуліцах будзе паралізаваны. Усім гасцям не хопіць месцаў у віленскіх гатэлях, таму для іх ужо шукаюць варыянты ў іншых гарадах Літвы. На час саміту ў Вільні спыняць усе рамонтныя працы, піша Delfi.
Саміт NATO пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня 2023 года. Ужо цяпер літоўскія ўлады не выключаюць, што ў аэрапорце не хопіць месца для самалётаў, на якіх прыляцяць госці. Для арганізацыі картэжаў з сотняў машын прыцягнуць вайскоўцаў.
У літоўскім урадзе кажуць, што "для Вільні гэта будзе няпросты час".