На чацвер сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 22 траўня, у Беларусі ўмовы надвор'я пераважна будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, удзень па паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы — месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Па паўночным захадзе Беларусі ўдзень месцамі пройдуць моцныя дажджы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небсяпекі. Вецер будзе паўднёвы, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе 7-13 градусаў цяпла. Удзень тэрмометры пакажуць +21...+26 градусаў, аднак у паўночна-заходніх раёнах краіны будзе не больш як 18-20 градусаў вышэй за нуль.

На чацвер сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
На чацвер сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на 22 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.