На былога дырэктара "Магілёўрамбыттэхнікі" пачалі крымінальную справу

Як піша "Народная Воля", праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла, што дырэктар наўмысна ўхіляўся ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці прадпрыемства.



Падчас праверкі "Магілёўрамбыттэхнікі" былі выяўленыя факты нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, незахавання парадку бухгалтарскага ўліку і вядзення касавых аперацый, тэрмінаў выплаты заробкаў, скажэння статыстычнай справаздачнасці і шматлікія іншыя парушэнні.



Па выніках праверкі на прадпрыемства і яго работнікаў накладзеныя штрафы на суму больш як паўмільярда рублёў. Таксама Дзяржкантроль спыніў незаконнае атрыманне і неэфектыўнае выдаткоўванне 2 мільярдаў рублёў з абласнога бюджэту.