На будынак для міліцыі ў райцэнтры выдаткуюць $5 млн
Цяперашні будынак міліцыі ў Петрыкаве / Yandex
Новы будынак раённага аддзелу міліцыі плануюць пабудаваць у Петрыкаве (Гомельшчына). Адпаведную дзяржзакупку знайшоў партал "Флагшток".
На будоўлю плануецца выдаткаваць каля 5 млн долараў – 16,1 млн рублёў.
Плошча будынку будзе складаць амаль 3 тысячы квадратных метраў. Тэрыторыя, якую чыноўнікі аддалі пад праект, складае 1,63 гектара.