На будоўлі "Мінск-Міра" абваліўся вежавы кран
Вежавы кран / foto.cheb.ru
Вежавы кран абваліўся падчас работ па яго дэмантажы раніцай 6 кастрычніка, паведамляе прэс-служба МНС:
— Паступіла паведамленне аб перакульванні 6 секцый (агульная даўжыня 33,9 м) і стрэлы вежавага крана КБ-405.1 А (вышыня 52,71 м, грузападымальнасць 10 тон).
Гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Тэслы, дзе знаходзіцца будоўля жылога комплексу "Мінск-Мір". Кран належыць ЗАТ "Арэса-Сэрвіс-Буд".
— У выніку падзення пашкоджаныя секцыі і страла крана, будынак новабудоўлі не пашкоджаны. Пацярпелых няма. Меркаваная прычына падзення-парушэнне патрабаванняў вытворцы крана па яго дэмантажы, — заключае МНС.