На Брэсцкім мясакамбінаце зафіксавалі ўцечку аміяку
Уцечка аміяку на Брэсцкім мяскамбінаце / t.me/pervyiregion
Надзвычайнае здарэнне адбылося 18 сакавіка на Брэсцкім мясакамбінаце. Пра яго паведамляе неафіцыйны тг-канал Брэсцкага аблвыканкама са спасылкай на МНС.
На прадпрыемстве здарылася "разгерметызацыя тэхналагічнага трубаправода з аміякам". На месцы здарэння працуюць экстранныя службы.
ТГ-канал BrestCity піша, што ўвечары панядзелка некаторыя жыхары горада скардзіліся на аміячны пах. Падача аміяку ў разгерметызаваны ўчастак трубаправода спыненая, пацярпелых ад уцечкі аміяку няма.