На БелАЭС пройдуць вучэнні па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы
БелАЭС / Еўрарадыё
Вучэнні па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пройдуць на тэрыторыі БелАЭС і Астравецкага раёна 4 верасня.
— Праграма прадугледжвае перамяшчэнне і працу спецыяльнай тэхнікі МНС і МУС, экіпіяванага асабістага складу, задзейнічанне сістэмы абвесткі і эвакуацыю грамадзян з населенага пункта, — паведамляе прэс-служба МНС.
Гэта мерапрыемствы ў рамках вучэнняў АДКБ" Скала-2023 " з падраздзяленнямі МНС.