На аўтадарозе Орша — Віцебск у аварыі загінулі два чалавекі
Шпіталізавалі дваіх мужчын і жанчыну.
Раніцай 19 снежня на аўтадарозе Орша — Віцебск каля вёскі Касачы адбылася аўтааварыя. Легкавік Опель-Астра сутыкнуўся з аўтафургонам Івека. У выніку аварыі загінулі двое пасажыраў Опеля ва ўзросце 58 і 28 гадоў. З траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі кіроўцаў абодвух аўтамабіляў і пасажырку фургона. ДАІ праводзіць разбіральніцтва, інфармуе прэс-служба МНС.




Фота — МНС.