МЗС правярае інфармацыю пра затрыманне беларуса ў Іспаніі
Барселона (ілюстрацыйнае фота) / Reuters
МЗС РБ правярае інфармацыю пра затрыманне беларуса ў Іспаніі. Яго і яшчэ чатырох чалавек падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці. Пасольства Беларусі ў Іспаніі афіцыйных паведамленняў пра гэта пакуль не атрымлівала.
Як піша El Periodico, у Каталоніі паліцыяй былі затрыманыя грамадзянін Беларусі, іспанец, калумбіец і двое грамадзян Расіі. Большасці з іх каля 20 гадоў. Жылі яны ў Барселоне. Затрыманых падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, якая з пачаткам расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022-м у розных краінах Еўропы здзейсніла "злачынныя дзеянні". Дзейнічала яна пад расійскім кіраўніцтвам.