"МЮ", "Манчэстар Сіці", ПСЖ і "Манака" пачалі перамовы з Крышціяну Раналду
Нападнікам "Рэала" зацікавіліся шэраг клубаў, калі стала вядома, што партугалец не збіраецца падаўжаць кантракт.
Кантракт паміж Раналду і "Рэалам" заканчваецца ў 2015 годзе, адзначае goals.by. "Манчэстар Юнайтэд", "Манчэстар Сіці", ПСЖ і "Манака" хочуць падпісаць дамову з гульцом і гатовыя заплаціць яму падпісны бонус у памеры 60 мільёнаў еўра.
Гадавы аклад Раналду ў выпадку пераходу складзе 23 мільёны еўра, таксама ён атрымае ўсе правы на выкарыстанне свайго іміджу (у "Рэале" ён мае толькі 40%). Усё гэта зробіць партугальца самым высокааплатным гульцом у свеце.
Фота — vmdaily.ru