Мытнікі не пусцілі ва Украіну Rolls Royce Phantom за 1 млрд рублёў (фота)

Гомельскія мытнікі ў міжнародным пункце пропуску "Новая Гута" 19 лютага затрымалі два дарагія аўтамабілі, якія следавалі з Беларусі ва Украіну. Спярша яны затрымалі Toyota Land Cruiser 200, якім кіраваў грамадзянін Украіны. Падчас праверкі, як паведамляе прэс-служба мытнікаў, выявілася, што пры ўездзе на тэрыторыю Еўразійскага саюза на гэты аўтамабіль афармлялася мытная дэкларацыя на іншага чалавека. Аўтамабіль коштам больш за 900 млн рублёў быў канфіскаваны.

У той жа дзень мытнікі затрымалі грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам KRONE. У грузавым адсеку паўпрычэпа яны выявілі аўтамабіль Rolls Royce Phantom, на які была аформленая дамова перавозкі грузу. Але ў кіроўцы не было дакумента на міжнародную перавозку.

Мытнікі канфіскавалі аўтамабіль прыблізным коштам у 1 млрд рублёў. На фуру DAF з паўпрычэпам KRONE накладзены арышт.

Фота — odsgomel.org