Музыкаў TOR BAND трэці раз пакаралі "суткамі"
Музыкі "экстрэмісцкага" гурта TOR BAND
Музыкі гурта TOR BAND ужо 39 дзён за кратамі. Стала вядома, што Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло трэці раз запар пакаралі арыштам на 15 сутак.
Музыкаў паасобку судзяць за кожную песню, абвешчаную "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Галавача і Бурло трымаюць у Рагачоўскім ІЧУ. Іх трэці 15-дзённы тэрмін павінен скончыцца 13 снежня.