Мужчыну затрымалі за ўдар кулаком па выбарчым стэндзе
У СК перакананыя, што ў затрыманага не магло быць прычыны для агрэсіі / t.me/skgovby/
36-гадовага мужчыну затрымалі за ўдар кулаком па выбарчым інфармацыйным стэндзе. Здарэнне адбылося ўначы 9 лютага на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. На відэа трапіла, як мужчына падышоў да стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і стукнуў па ім. Яго знайшлі. Крымінальная справа распачатая за "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК).
Следчы камітэт сцвярджае, што мужчына быў п'яны і не змог патлумачыць матывы свайго ўчынку, які называюць "бесцырымонным". У СК перакананыя, што ў затрыманага не магло быць прычыны для агрэсіі.