Мужчыну без нагі асудзілі на 4 гады за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"

Мужчыну без нагі асудзілі на 4 гады за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці"
53-гадовы жыхар Маладзечна Ігар Сідаровіч атрымаў прысуд ужо па трэцяй палітычнай крымінальнай справе, піша "Наша Ніва".
Увесну 2021 года яго асудзілі за ўдзел у пратэстах і прысудзілі штраф. Улетку таго ж года Сідаровіча асудзілі за "абразу" начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары і далі паўтара года "хатняй хіміі".
У канцы 2024 года Сідаровіча зноў арыштавалі — цяпер за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА нягледзячы на інваліднасць — у яго няма адной нагі.
У ліпені 2025 года Ігару Сідаровічу вынеслі новы прысуд — чатыры гады калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.