Мужчына, які напаў на Латушку, днямі зладзіў правакацыю супраць Пазняка
Яўген Казанцаў / фота з яго сацсетак
Павел Латушка стаў не адзінай ахвярай правакацыі з боку Яўгена Казанцава. Днямі 33-гадовы беларус зладзіў правакацыю супраць Зянона Пазняка.
29 чэрвеня ў Варшаве прыхільнікі Пазняка праводзілі канферэнцыю "Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі". Падчас выступу Пазняка, як піша "Наша Ніва", нейкі хлопец выгукнуў "Ганьба!", а потым адразу ж кінуўся на ўцёкі. На яго недарэчны перформанс удзельнікі адрэагавалі смехам.
Пасля інцыдэнта з Латушкам яны апазналі Яўгена Казанцава.
Як распавядала Еўрарадыё, мужчына на канферэнцыі кінуў у Латушку сметніцу. Пасля гэтага паліцыя затрымала нападніка.