Мужчына вербаваў людзей у банду праз сацыяльную сетку
Вярхоўны суд Дагестана асудзіў на чатыры гады зняволення мясцовага жыхара, які стварыў бандгрупу для барацьбы з расійскімі сілавымі структурамі.
Пры гэтым аднадумцаў ён шукаў праз сайт "Одноклассники". Такім чынам завербаваў трох чалавек. Аднак яго дзейнасць у сацыяльнай сетцы заўважылі спецслужбы, мужчына быў арыштаваны і асуджаны, інфармуе РІА "Новости".