Мужчына прыйшоў у мінскую краму ў красоўках, а пайшоў у ботах (фота, відэа)
Цяпер невядомага і яго спадарожніка шукае міліцыя.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, мужчыны скралі тавар з абутковай крамы па вуліцы Кірава. Адзін з іх апрануў боты і, не заплаціўшы за іх, сышоў. Пры гэтым ён свае красоўкі паклаў у скрынку ад абутку.
Зламыснікі патрапілі ў аб'ектыў відэакамеры, устаноўленай на тэрыторыі гандлёвага аб'екта. Іх прыкметы змешчаныя тут.
Фота, відэа — guvd.gov.by