Мужчына патрабаваў талон да стаматолага, пагражаючы пісталетам
Здарэнне адбылося ў Магілёве ў панядзелак, 17 чэрвеня.
У стаматалагічнае аддзяленне на бульвары Леніна прыйшоў мужчына. Ён паказаў пісталет і запатрабаваў талон на наведванне лекара. Супрацоўнікі выклікалі міліцыю і мужчыну затрымалі.
Як паведамляе сайт mogilevnews.by, высветлілася, што ў зламысніка быў пнеўматычны пісталет, які ён, нібыта, выпадкова знайшоў. Якое пакаранне чакае мужчыну, пакуль невядома.
Фота — delfi.lv