Мужчына адбіў напад узброенага зламысніка з дапамогай таматаў (відэа)

Мужчына адбіў напад узброенага зламысніка з дапамогай таматаў (відэа)

Мужчына адбіў напад узброенага зламысніка з дапамогай таматаў. Як піша Daily Mail, здарэнне адбылося ў Турцыі. Невядомы з агнястрэльнай зброяй пагражаў прадаўцу гародніны, але той не спалохаўся і пачаў закідваць нападніка сваім таварам. Зламыснік не чакаў такога, зрабіў некалькі няўдалых стрэлаў і збег. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання.