МУС заявіла, што была спроба вывазу за мяжу "камерцыйнай таямніцы прадпрыемства"
Затрыманая намесніца начальніка аднаго з цэхаў прадпрыемства / t.me/pressmvd/
МУС Беларусі заявіла, што ў Барысаве была спынена спроба вывазу за мяжу "камерцыйнай таямніцы прадпрыемства". У камерцыйным шпіянажы падазраюць 57-гадовую жанчыну, якая займала пасаду намесніцы начальніка аднаго з цэхаў, "прапрацавала на вытворчасці лекаў 20 гадоў".
Падазраваная атрымала прапанову аб працы ў іншай краіне на пасадзе намесніцы начальніка вытворчасці. Маючы доступ да сакрэтнай інфармацыі, яна зрабіла копіі дакументаў на гатовыя лекавыя сродкі і ў далейшым планавала выкарыстоўваць іх на новай працы. Жанчыну затрымалі. Крымінальная справа распачата за камерцыйны шпіянаж.
Падкрэсліваецца, што сума затрачаных на распрацоўку і выпрабаванне лекавых сродкаў склала больш за мільён рублёў.