МУС: на акцыях 6 верасня затрымалі 633 чалавек
42 акцыі пратэсту прайшлі 6 верасня ў розных гарадах Беларусі, паведамляе МУС. Агульнуюая колькасць удзельнікаў міліцыянты ацанілі каля 31 тысячы чалавек.
Між тым на платформе "Голас" у акцыі "Я гуляю" зарэгістравалася больш за 170 тысяч чалавек.
У Мінску калоны пратэстоўцаў ішлі з розных раёнаў горада ў цэнтра. "Нягледзячы на тлумачальную працу з боку супрацоўнікаў міліцыі, удзельнікі выходзілі на праезную частку і блакавалі рух транспарту. Каля Палаца Незалежнасці праваахоўнікі спынілі калону, у выніку частка людзей накіравалася ў бок праспекта Незалежнасці. Астатняя частка пачала наносіць розныя надпісы на спецтранспарт, правакаваць канфлікты з міліцыяй", — заяўляе прэс-служба МУС.
Як паведамлялася раней, міліцыянты жорстка затрымлівалі ўдзльнікаў. Адной з ахвяраў стала нават кавярня O'petit: сілавікі пад камандаваннем кіраўніка Галоўнага ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Мікалая Карпянкова выбілі там дзверы, каб затрымаць пратэстоўцаў.
Не абышлося без сутычак у Гродне. Там, па словах МУС, пратэстоўцы таксама выходзілі на праезную частку. "На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніць супрацьпраўныя дзеянні асобныя ўдзельнікі адказвалі не толькі выкрыкваннем лозунгаў: у бок супрацоўнікаў ляцелі пластыкавыя бутэлькі, палкі і камяні", — кажуць у МУС.
Міліцыянты затрымала 633 чалавек. Да суда за кратамі засталіся 363 з іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.