Муха збіла матацыкліста, які на вялікай хуткасці імчаў па трасе (відэа)
На відэа можна пабачыць, як матацыкліст вылятае з трасы і перакульваецца, а потым застаецца на час без прытомнасці.
Жудасная аварыя адбылася на адной з трас ЗША, паведамляе БЕЛТА. Малады матацыкліст Джошуа на высокай хуткасці імчаў па дарозе, але нечакана ў яго шлем заляцела вялікая муха.
Малады чалавек імгненна страціў магчымасць бачыць трасу, згубіў кіраванне, перакуліўся і вылецеў у канаву. На відэа можна ўбачыць, як матацыкліст вылятае з трасы і нейкі час застаецца без прытомнасці.
Сябры дапамаглі пацярпеламу ачуняць.