Могуць унесці нават плот: што часцей за ўсё крадуць з беларускіх лецішчаў

Домік за горадам / unsplash
Бензінапілы, дрэлі і шурапавёрты ў топе спісу інтарэсаў зламыснікаў, якія абчышчаюць лецішчы, пакуль гаспадароў няма на месцы. Аб гэтым расказаў участковы інспектар ОВД Рэчыцкага райвыканкама Алег Ждановіч. Аднак скрасці могуць увогуле любы металічны выраб.
"Пакуль гаспадары адсутнічаюць, у іх на ўчастку могуць зняць нават жалезны плот. Не кажучы ўжо пра якія-небудзь вёдры ці бочкі", — кажа ўчастковы.
Ён раіць не пакідаць каштоўныя рэчы на адкрытым месцы, а яшчэ лепш — усталяваць на лецішчы сігналізацыю ці сістэму відэаназірання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.