Моцны парывісты вецер чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У пятніцу, 19 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць +6 па ўсходзе да +15 градусаў па захадзе Беларусі. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў вышэй за нуль.

Выходныя будуць пераважна без ападкаў, толькі ў суботу месцамі па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць невялікія дажджы. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад 18-22 градусаў цяпла па паўночным усходзе да 27-29 градусаў са знакам "плюс" па паўднёвым захадзе. 

Моцны парывісты вецер чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
Прагноз надвор'я / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.