Мінздароўя пракаментавала сітуацыю з каранавірусам у БДУ і 20-й гімназіі Мінска
На брыфінгу 13 сакавіка прадстаўнікі Мінздароўя пракаментавалі сітуацыю ў мінскай гімназіі №29 і Белдзяржуніверсітэце.
Раней паведамлялася, што адзін з класаў гімназіі №20 адпраўлены на дыстанцыйнае навучанне. Па словах медыкаў, у бацькі адной з вучаніц выявілі каранавірус, таму школьнікаў перавялі на хатняе навучанне — каб паназіраць за імі.
У БДУ пад назіранне ўзятая група, дзе вучыўся сын захварэлага, і дзяўчына, у якой выяўлены каранавірус, паведамілі прадстаўнікі Міздароўя. Аднак каранцін ва ўніверсітэце не абвяшчаюць і пераводзіць студэнтаў на дыстанцыйнае назіранне не будуць, як гэта рабілі ў БНТУ. Нагадаем, што пасля выяўленне першага захварэлага — іранскага студэнта БНТУ — гэты ўніверсітэт цалкам перавялі на дыстанцыйнае навучанне амаль на два тыдні.
Па словах медыкаў, досвед БНТУ паказаў, што людзі, якія блізка не кантактавалі з захварэлымі, не заражаюцца. Да таго ж, дзеці і моладзь лягчэй пераносяць каранавірус, а могуць і зусім не хварэць на яго.
Дарэчы, на факультэце, дзе студэнтаў тэставалі на каранавірус, студэнты цяпер самі пішуць заявы з просьбай вызваліць іх ад заняткаў у сувязі з пагрозай каранавіруса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.