Мітрапаліт Веніямін захварэў на каранавірус?
Мітрапаліт Веніямін, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, магчыма, захварэў на каранавірус. Пра гэта паведамляе @christianvision, які спасылаецца на свае крыніцы. На ўручэнні прэмій 11 студзеня ён быў побач з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той гаварыў пра "кавідную пнеўманію" і паказваў на сябе (на відэа). Ужо 12 студзеня мітрапаліт Веніямін быў у Жыровічах, дзе з епіскапамі згадвалі памерлага ад каранавіруса мітрапаліта Філарэта. Па даных згаданага тэлеграм-канала, некалькі тады прысутных епіскапаў (усе былі без ахоўных масак) таксама заразіліся каранавірусам.
Пазней прэс-служба БПЦ паведаміла, што ў мітрапаліта "вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя".