Мінздароўя: выяўляць кантакты першага ўзроўню дапамагае міліцыя

У Беларусі выяўлена 1100 кантактаў першага ўзроўню з людзьмі, якія захварэлі на каранавірус. Яшчэ 8800 кантактаў другога ўзроўню знаходзяцца пад медыцынскім назіраннем. Пра гэта супрацоўнікі Мінздароўя паведамілі на брыфінгу 23 сакавіка.
Чыноўнікі Мінздароўя паведамілі, што для выяўлення кантактаў нярэдка прыцягваюцца міліцыянты. Гэта тлумачыцца тым, што пацыенты не заўжды паведамляюць пра сваё наведванне забаўляльных установаў. Таму часам даводзіцца нават праглядаць відэазапісы, каб выявіць гэтыя кантакты і своечасовы ізаляваць іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.