Мінтранс: Болей за 130 “нерэгуляршчыкаў” падалі заяўкі на маршруты

Мінтранс: Болей  за 130 “нерэгуляршчыкаў” падалі заяўкі на маршруты

Болей за 130 міжгародніх аўтаперавозчыкаў, якія ажыццяўляюць нерэгулярныя рэйсы, падалі ў Мінтранс заяўкі на рэгулярныя маршруты, паведамляе TUT.by са спасылкай на ведамства.

Па стане на раніцу 7 сакавіка “нерэгуляршчыкі” падалі 133 заяўкі і ўжо было заключана 18 дамоваў на рэйсы, у тым ліку на самых запатрабаваных кірунках — Слуцк, Салігорск, Старыя Дарогі, Капыль, Віцебск, Полацк, Наваполацк. Пры гэтым у Мінтрансе няма звестак, колькі “нерэшуляршчыкаў” працавала ў Беларусі да 26 лютага, калі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закону аб аўтаперавозках.

Пасля прыняцца паправак у гэты закон праблема міжгародніх маршрутак абвастрылася: у некаторых гарадах пасажыры былі пазбаўленыя магчымасці дабрацца да Мінска.

Змены ў заканадаўства рыхтаваліся яшчэ з 2014 года, калі многія транспартныя прадпрыемствы скардзіліся на залішнюю колькасць перавозчыкаў. Цяпер прыватныя маршруткі павінны хадзіць строга па раскладзе і адпраўляцца з аўтавакзалаў. Праўда, Мінтранс не забараняе падбіраць пасажыраў на прыпынках.